Галоўная
Вітаем Вас, шаноўнае спадарства!
Вы зайшлі на старонку Сярэднявечнага Вулічнага Тэатра
“Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза”
зь Менску, Беларусь.
Зроблены сайт для ўсіх, хто цікавіцца беларускай
культурай, гісторыяй і тэатрам, рыцарскім рухам,
фальклорам, танцамі.
А таксама для зацікаўленых
асобаў: прадзюсараў, арганізатараў фэстаў.
Ну і,
вядома, для нашых аматараў, знаемых і сяброў – тых,
хто нас ведае, і, спадзяемся, любіць.
Тут Вы знойдзеце інфармацыю аб дзейнасці Тэатра,
аб рэпертуары, характары і накірунках працы "Дзейнасць";
зможаце больш даведацца аб Тэатры "Пра нас",
нашых акторах "Трупа",
нашых гастролях і выступах "Гастролі",
почытаць "Артыкулы" пра наш Тэатр ;
пазнаеміцца з іншымі "Праектамі" Тэатра: Мінская Школа Народных Танцаў Свету, Школа Ірлянцкага танца, Школа агневага перфомансу, Форум-тэатр;
паглядзець нашыя фота і відэа "Галерэі";
пазнаеміцца з тэматычнымі "Спасылкамі";
і, канешне, паразмаўляць з намі ў нашай гасцеўне "Размовы";
Так сама вы можаце даведацца пра планах на бліжэйшы час "Галоўная".
І абавязкова знойдзеце "Кантакты" Тэатра, калі захочаце
запрасіць нас на Вашыя фестывалі, святы, карпаратыўныя вечары, вяселле.
Калі вы маеце нейкія пытаньні, можаце
задаваць іх адразу на е-мэйл
fireshow@tut.by
альбо на тэлефоны +37529 507 62 63, +37529 685 03 74.
Дзякуй вам!
З павагай,
Дырэктар тэатру Аляксей "Бекар" Бурнасенка
і арт-дырэктар тэатру Аннушка Несцерава.
Нашыя апошнія навіны
28 лютага - Масленічнае агневае шоу на Менскім гарадзішчы
25 лютага - Неонавы перфоманс не медыуме ў архітэктараў у "Данькофф-клубе"
19 лютага - Неонавы перфоманс у рэстарацыі "Леанідас"
13 лютага - Масленіца з "Экспедыцыяй" (Плешчаніцы, Беларусь)
6 лютага - арганізацыя майстар-класа па беларускіх традыцыйных танцах "Майстар-клас" (Мінск, Беларусь)
28 студзеня - неонавы перфоманс у начным клубе "Цэнтр"
30 студзеня - неонавы перфоманс у Сілічах (Беларусь)
22 студзеня - музычны выступ на адкрыцці выставы "Шляхамі гісторыі" клуба "Варгенторн" (Віцебск, Беларусь)
4 студзеня - хадульна-неонавы перфоманс у Палацы спорту
1 студзеня - калядна-танцавальная праграма ў комплексе "Агат"
31 снежня - фаер-шоу ў кафэ "Очаг"
24-31 снежня - дапамога ў каляднай праграме ў кафэ "Очаг"
24 снежня - навагодняе аніміраванне ў клубе "Афрыка"
23 снежня - рэпартаж пра наш Тэатр па СТВ, фаер-шоу ў Раўбічах
14 снежня - неонавае шоу ў клубе "Афрыка"
12 снежня - Вечарына "Снежныя танцы"
9 снежня - музычна-танцавальны выступ у Дударскім клубе (Мінск, Беларусь).
26 лістапада - майстар-клас па беларускіх танцах на этнафэсце "Ад неба на паўметры" (Мінск, Беларусь).
20 лістапада - неонавы перфоманс у кінатэатры "Піянер" на закрыцці Міжнароднага фестываля юнацкага і дзіцячага кіно
"Лістападзік".
19 лістапада - сярэднявечны выступ у кінатэатры "Піянер" на закрыцці Міжнароднага фестываля юнацкага і дзіцячага кіно
"Лістападзік".
14 лістапада а 21.00 па тэлекампаніі "Мір" у праграме "Навіны культуры" - рэпартаж пра наш тэатр.
20 кастрычніка - рэпартаж пра нас на ОНТ у праграме "Добрая раніца".
Пачаў працаваць яшчэ адзін праект тэатру - сабралася каманда па Форум-тэатру і рыхтуе пастаноўку.
Каго цікавіць гэтая тэма - запрашаем да нас!
Выступаем з фаерам на закрыцці байк-сезона ў Ракаве.
03.10.2009 едзем у Гальшанскі замак віншаваць гурт "Стары Ольса" з 10-годдзем!
З кастрычніка распачынае працу Школа пры тэатры: танцы (народныя беларускія, ірландскія, латышскія, польскія, брэтонскія,
літоўскія, сярэднявечныя і рэнесансныя), пластыка і акрабатыка, фаер-шоу.
Едзем разам з браслаўскай камандай майстроў на Фестываль жывой археалогіі ў Біскупіне (Польшча).
Першы раз выступалі на вялікім музычным фестывалі: Festival-Mediaval II у Зэльбе
(Германія). Рабілі там сярэднявечны і фаерны перфомансы. Уражанняў шмат!
Мы працягваем знаеміцца з новым відам тэатра пад назвай "форум-тэатр". Сачыце за навінамі: у планах есць пазнаеміць шырокую аўдыторыю з форум-тэатрам.
За гэтае лета адбылося абнаўленне саставу тэатра. Вітаем маладых і дзякуем тым, хто працаваў з намі!
Некалькі дзен адпачынку ў наметавым летніку на возеры Укля (пачатак ліпеня).
Прэзентацыя фаернага спектакля "Алхімік" на KIEV FIRE FEST'09
Арганізацыя разам з "Полацкім звязам" першага Міжнароднага конкурса агневых тэатраў у Полацку (Беларусь).
А таксама віншуем нашых маладых з 3-м месцам у гэтым конкурсе!
Тэатр падымаецца ўсе вышэй: акторы засвоілі хадулі.
Падрыхтаваны да паказаў новыя тэатральна-танцавальныя праграмы "Палацовыя забавы" (танцы Рэнесансу)
і "Зайграй нам, дударочку!" (танцы архаічнай Беларусі)
Кіраўнік тэатра Бекар арганізуе Парад Святога Патрыка (Мінск, Беларусь)
Арганізацыя Вечарыны народных танцаў "Лютыя танцы" (Беларусь, Мінск)
Удзел у семінары-трэнінге па Форум-тэатру (Мінск, Беларусь)
20.05.08
Нарэшьце ў нас есць
афіцыйны сайт!
Апасьля трох гадоў тэатральнай працы, выступаў і
гастроляў, мы зрабілі афіцыйны сайт тэатра.
Мы вельмі ўдзячныя за дапамогу вэб-дызайнэру Аляксею
"Назгулу" Бельскаму, а за хостынг - аб'яднаньню
Беларускіх Студэнтаў у Амерыцы.
Сайт пакуль маленькі, інфармацыі мала, але мы працуем
над гэтым. І таму з падзякай прымаем любую крытыку:
дзе глюкі, дзе багі, што не працуе, а дзе не хапае
інфармацыі.
Дзякуй за ўвагу!
Бекар.
|