|
|
Пра нас
“Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” быў створаны ў 2005 годзе.
Гэта тэатр сярэднявечнага
камедыянства.
Каманда “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза”
займаецца рэканструкцыяй і пастаноўкай сення,
у XXI стагоддзі, тэатральнай і карнавальнай культуры Эўрапейскага (асабліва Беларускага) Сярэднявечча.
“Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” мае шырокі рэпертуар:
сярэднявечны вулічны тэатр,
танцы Сярэднявечча і Рэнесанса,
беларускія скамарохі,
агневыя шоу,
беларускія, балтыйскія, кельцкія і скандынаўскія традыцыйныя танцы,
сярэднявечная і беларуская традыцыйная музыка.
Тэатр з'яўляецца ўдзельнікам Асацыяцыі гістарычнага танцу (СНД).
Мы – энтузыясты і прафесіяналы, нам падабаецца нашая праца, і мы робім яе добра.
Мы любім арганізоўваць танцавальныя вечарыны і майстар-клясы, на якіх дзелімся сваім досведам.
Мы любім вандраваць і любім рабіць перфомансы на вуліцах, фестывалях і любых іншых мерапрыествах.
|
|
|