|
|
Дзейнасць
Тры асноўныя накірункі дзейнасці нашай каманды:
Першы - Сярэднявечны
тэатр.
Тут мы займаемся
менавіта вандроўным тэатрам Сярэднявечча: блазны,
жанглеры, танцоры і музыкі, акрабаты, хадулісты, мімы - тое,
што мы можам паказаць Вам.
Мы займаемся таксама пастаноўкай сцэнічных танцаў Сярэднявечча
і Рэнесанса.
Другі - Агневыя
перфомансы. Мы былі аднымі з першых у Беларусі,
хто пачынаў працаваць з вагнем і рабіць гэта
прафесыйна. Па выніках некалькіх міжнародных конкурсаў мы займалі першыя месцы. Стыхія вагню становіцца
паслухмянай у руках актораў тэатра, і яны плятуць з вагню мярэжу на аксаміце
начнога неба, а танюткія дзяўчыны выдыхаюць полымя,большае за іх саміх.
Нашая стыхія - Жывы Агонь.
А таксама - Неонавае шоу.
Незвычайны свет розных інструментаў, чароўны танец-жангляванне і адпаведная музыка ствараюць адчуванне нерэальнасці і палета.
І трэці - Беларусь архаічная Мы - беларусы
і мы любім нашую
радзіму.
Мы дасьледуем,
вывучаем, папулярызуем,
выкладаем і сцэнізуем традыцыйныя народныя танцы,
гульні, песьні, тэатры, абрады, музыку, спаборніцтвы
і забавы тэрыторыі сучаснай Беларусі, а таксама
Балцкіх краінаў, Польшчы.
Мы выкарыстоўваем рэплікі і
рэканструкцыйныя экзэмпляры старадаўніх інструментаў.
Напрыклад, Беларуская (Лепельская) Дуда
выкарыстоўваецца ў Архаічных Беларускіх праграмах.
Акрамя гэтага мы распрацоўваем Ігравую культуру
архаічнага Скандынаўскага рэгіену, архаічнага
Кельцкага рэгіену, і шмат чаго іншага.
Новы напрамак працы - Аніміраванне.
Стварэнне антуражнага фону, вядзенне мерапрыемства, сустрэча гасцей, “жывыя” статуі, мімы, навучанне ігры на музычных
інструментах, жангляванню,
майстар-класы па танцах. А таксама магі і фэнтэзійныя магічныя рытуалы, шаманы, эльфы, вампіры...
Падрабязьней пра нашыя праграмы вы можаце даведацца,
праглядзеўшы спасылкі ўверсе старонкі. Таксама
патрэбную інфармацыю знойдзіце ў раздзеле
"Галерэя".
|
|
|