Вітаем вас!

Вы зайшлі на старонку Сярэднявечнага тэатра і Тэатра Агню

«Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза».

 

Сайт створаны для ўсіх, хто цікавіцца шоу-бізнэсам, забаўляльнымі мерапрыемствамі, Беларускай традыцыйнай культурай, гісторыяй і тэатрам, рыцарскім рухам, фальклорам, танцамі. 

Тут вы даведаецеся, як забавіць вашых гасьцей на свяце, як выбраць самы яскравы і танны агнёвы перфоманс на асабістую імпрэзу, як зрабіць вашае свята альбо карпаратыў незабыўным.

Таксама сайт будзе цікавы прафесыяналам: прадюсэрам, арганізатарам імпрэз і фестываляў, і, канешне, нашым сябрам і добрым знаемым - тым, хто нас даўно ведае і любіць. 

Тэатр працягвае жыць і разьвівацца. Нашыя артысты робяцца прафісыйней, нашыя выступы робяцца якасьней, а нашыя кліенты - больш задаволенымі.

Калі ў вас ужо есць нейкія пытанні, вы можаце адразу задаць іх на емейл: 

fireshow@tut.by

альбо патэлефанаваць нам: 
(+37529) 507-62-63.

З павагай,

Заснавальнік тэатра Аляксей "Бекар" Бурнасенка.


«Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» – Пра нас

огневое шоу, шоу огня, фаершоу заказать, минск, средневековый театр

Непаўторная культура Сярэднявечнай Еўропы жыве і сёння. Яна ажыццяўляцца ў танцах, рэканструкцыях і тэатральных пастаноўках «Шальмоўскага тэатра ДыГрыза».  Бясспрэчна, дзейнасць калектыва аднадумцаў унікальна: на сённяшні дзень гэта адзіны сярэднявечны вулічны тэатр у Беларусі і першы тэатр агню, які з'явіўся ў краіне. Шчыра кажучы, такі спэктар творчай дзейнасці рэдкі нават для Еўропы!  Не дзіва, што «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» літаральна жыве міжнароднымі  фестывалямі, творчымі сустрэчамі, цікавымі выступленнямі і майстар-класамі ў розных кутках свету.

Накірунак дзейнасці:

Разнастайнасць накірункаў дзейнасці дае магчымасць захапіць відовішчам самых разнастайных гледачоў. Па найдасканалейшай якасці выступаў, тэатр адносіцца да класа VIP і ўвесь час няспынна ўдасканальвае свой высокі ўзровень харэаграфіі і акрабатыкі, што добра прасочваюцца ў кожным з творчых накірункаў:

- Сярэднявечны вулічны тэатр

Блазны, жанглёры, танцоры і музыканты, акрабаты, хадулісты і мімы... Прад гледачамі ажывае вандроўны тэатр сярэднявечча, свет паказу і эмоцый!

фаершоу, огневое шоу, на праздник, шоу огня, в минске, лучшее фаер-шоу- Фаер шоу

Утаймаванне непаслухмянай стыхіі – адзін з самых яскравых накірункаў, які выконваецца групай танцораў (высокапрафесійная акрабатыка з агнём). У дадатак - фон таямнічага начнога неба, майстэрская змена прылад і антуражная фонавая музыка. Калектыў «Шальмоўскага тэатра ДыГрыза» - не толькі першыя ў Беларусі, хто падарыў шырокаму колу гледачоў магію агню, але і лепшыя ў краіне спецыялісты-фаершчыкі.

народные танцы, фолк, старинные обряды, купалье в минске, белорусские колядыРэканструкцыя старадаўніх беларускіх абрадаў

Будзь то побыт нашых продкаў ці суровыя бойкі, адметна адно - найвысокая дакладнасць адбывалага. Усё, што глядач бачыць на сцэне - вынік этнаграфічных экспедыцый, дэталёвага вывучэння акцёрамі тэатра старадаўніх кніг, зносіны са старажыламі, тымі, хто не па чутках знаём з беларускай самабытнасцю.

Танцы 

Уникальныя танцавальныя элементы «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» выкарыстоўвае не толькі ў сваіх выступленнях, але і дае магчымасць усім жадаючым вывучыць іх. Пры гэтым часавы ахоп больш, чым шырокі: ад ранняга сярэдневечча да танцаў 19 стагоддзя.

фрик-шоу, аниматоры на праздник, фентези, в минске, сказочный день рождения, волшебная сказка, магия«Фрык»-аніміраванне, фэнтэзійныя ролевыя пастаноўкі

Здаецца, што фантазіі ажываюць! Оркі, гномы, вампіры, чараўнікі прыводзяць у сапраўдны казачны адрыў, толькі тонка межны з рэальнасцю….

 

Прапановы кліентам

 Кожнае з прадстаўленых кірункаў і магчымасцяў тэатра можа стаць незабыўным момантам і яркім упрыгожваннем любога вашага свята: вяселля, юбілея, дня нараджэння, карпаратыва, дзіцячай імпрэзы або мерапрыемства маштабнага ўзроўня (Дзень горада, фестываль і г.д.). Коштавы дыяпазон такі ж шырокі, як і рэпертуар: ад дэмакратычнага кошту да даволі вялікага. А самая заможная публіка мае мажлівасць пазнаеміцца з усім V.I.P.-рэпертуарам «Шальмоўскага тэатру ДыГрыза”. Пры гэтым тэрытарыяльнай абмежаванасці не існуе: творчы калектыў гатовы выехаць у любы куток краіны і за яе межы. Вас прыемна здзівіць эксклюзіўны стыль вядзення імпрэзы і самае галоўнае - магчымасць прыняць непасрэдны ўдзел у большасці шоу-праграм! 

 «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза»: ваша свята, дзе ажывае гісторыя!

 

Апошнія навіны

Беларускiя танцы працягваюць шэсьце па планеце! Зараз i у горадзе Фаро, Партугалiя.

Беларускiя танцы працягваюць шэсьце па планеце! Зараз i у горадзе Фаро, Партугалiя.

Дзякуючы нашым сябрам i клюбу Couchsurfing, зараз у бiблiятэцы г. ФАРО, Партугалiя, можна знайсьцi Энцыклапедыю Традыцыйнага Танца Беларусi, выдадзеную "Шальмоускiм Тэатрам ДыГрыза" пры падтрымцы Амбасады ЗША у Беларусi. 

 

Чытаць далей >>

Далучайцеся да нашага гастрольнага тура ў Кракаў!

Шаноўнае спадарства! 

А мы ад'язжаем на нашыя выступы у Кракаве!
5га красавіка зранку ў дарогу, 6га і 7га выступаем, наведваем ІТ-канферэнцыю "IT-Week" дзе Аляксей Бурнасенка робіць імпрэзу. І ўжо 8га ўночы плянуем быць дома. 

Да сустрэчы!

 

Чытаць далей >>

Абнаўленне галерэі

У раздзел "Галерэі" дадаліся новыя фотаздымкі з гастрольнага сезона 2014 года!

Чытаць далей >>

Самыя адданыя прыхільнікі Тэатра

 

Вашай увазе - двое самых адданых прыхільнікаў Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза - Аляксандр "Morgen" Мархвіда і Антон Пенкрат. 

 

Чытаць далей >>

Раздача желающим театрального реквизита.

Раздача желающим театрального реквизита.

Средневековый Театр "Плутовской Театр ДиГриза" разгружает свою костюмерную, раздавая всем желающим театралььные костюмы. Вы можете прийти, взглянуть на эти костюмы и забрать с собой. 

Чытаць далей >>

Архіў навінаў

Цитата дня:

Лучший аргумент против демократии — пятиминутная беседа со средним избирателем.

Уинстон Черчилль

ЛІСТАПАД

2018
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30