Гісторыя Тэатра

Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза быў заснаваны ў ліпені 2005 года.

Непаўторная культура Сярэднявечнай Еўропы жыве і сёння. Яна ажыццяўляцца ў танцах, рэканструкцыях і тэатральных пастаноўках Шальмоўскага тэатра ДыГрыза.  Бясспрэчна, дзейнасць калектыва аднадумцаў унікальна: на сённяшні дзень гэта адзіны сярэднявечны вулічны тэатр у Беларусі і першы тэатр агню, які з'явіўся ў краіне. Шчыра кажучы, такі спэктар творчай дзейнасці рэдкі нават для Еўропы!  Не дзіва, што «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» літаральна жыве міжнароднымі  фестывалямі, творчымі сустрэчамі, цікавымі выступленнямі і майстар-класамі ў розных кутках свету.

Накірунак дзейнасці:

Разнастайнасць накірункаў дзейнасці дае магчымасць захапіць відовішчам самых разнастайных гледачоў. Па найдасканалейшай якасці выступаў, тэатр адносіцца да класа VIP і ўвесь час няспынна ўдасканальвае свой высокі ўзровень харэаграфіі і акрабатыкі, што добра прасочваюцца ў кожным з творчых накірункаў:

- Сярэднявечны вулічны тэатр

Блазны, жанглёры, танцоры і музыканты, акрабаты, хадулісты і мімы... Прад гледачамі ажывае вандроўны тэатр сярэднявечча, свет паказу і эмоцый!

фаершоу, огневое шоу, на праздник, шоу огня, в минске, лучшее фаер-шоу- Фаер шоу

Утаймаванне непаслухмянай стыхіі – адзін з самых яскравых накірункаў, які выконваецца групай танцораў (высокапрафесійная акрабатыка з агнём). У дадатак - фон таямнічага начнога неба, майстэрская змена прылад і антуражная фонавая музыка. Калектыў «Шальмоўскага тэатра ДыГрыза» - не толькі першыя ў Беларусі, хто падарыў шырокаму колу гледачоў магію агню, але і лепшыя ў краіне спецыялісты-фаершчыкі.

народные танцы, фолк, старинные обряды, купалье в минске, белорусские колядыРэканструкцыя старадаўніх беларускіх абрадаў

Будзь то побыт нашых продкаў ці суровыя бойкі, адметна адно - найвысокая дакладнасць адбывалага. Усё, што глядач бачыць на сцэне - вынік этнаграфічных экспедыцый, дэталёвага вывучэння акцёрамі тэатра старадаўніх кніг, зносіны са старажыламі, тымі, хто не па чутках знаём з беларускай самабытнасцю.

Танцы 

Уникальныя танцавальныя элементы «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» выкарыстоўвае не толькі ў сваіх выступленнях, але і дае магчымасць усім жадаючым вывучыць іх. Пры гэтым часавы ахоп больш, чым шырокі: ад ранняга сярэдневечча да танцаў 19 стагоддзя.

«Фрык»-аніміраванне, фэнтэзійныя ролевыя пастаноўкі

Здаецца, што фантазіі ажываюць! Оркі, гномы, вампіры, чараўнікі прыводзяць у сапраўдны казачны адрыў, толькі тонка межны з рэальнасцю….

 «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза»:  свята, дзе ажывае гісторыя!

 

 

Цитата дня:

Быть самым богатым человеком на кладбище для меня неважно. Ложась спать, говорить себе о том, что сделал что-то прекрасное — вот что действительно важно.

Стив Джобс

САКАВІК

2019
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31