Варган, дрымба, хомус

Дрымба

«Дрымба», «вурган», «варганіца» - адзін з самых старажытных музычных інструментаў на планеце. Ен адносіцца да шчыпковых самагучачых музычных інструментаў. Па адзнаках аптымістаў, яго гісторыя налічвае каля 5 500 год.

Кажучы пра беларускі варыянт, усе дасьледчыкі называюць яго “дрымбай”. Аднак большасць этнаграфічных крыніцаў захавала русіфікаваную версію “варган”, “варганіца” – верагодна, таму, што гэтыя дасьледваньні ішлі падчас канца 19 стагодьдзя, час русіфікацыі тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, у жартаўлівай шлюбнай песьне аб вясельлі вераб’я, запісанай у XIX ст. у Віцебскім уездзе, сьпяваецца:

Як зайгралі музыканты,

Ударылі ў барабаны;

Снегірыца ў варганіцу,

А варона у гармону,

А сініца падскачыла,

Журава х лаўкі схваціла:

Хадзі, жураў, патанцуем,

Яшчо трошку пажартуем.

(Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка населения Северо-Западного края, т. 1,  ч. 1. СПб, 1887, с. 521.)

Самая старажытная дрымба, знойдзенная на тэрыторыі Беларусі, у Друцке, датуецца XII ст. Лічыцца, што яна выкарыстоўвалася для забаўленьня Князя. (Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1973, №3, с. 21).

У XVI ст. дрымба прыгадваецца ў кнізе “Быція” Ф. Скарыны: «Има же брата его Вувал той был ес отец гудущих в гусли и в ворганы» (Скорина Франциск. Сказание во первые книги Моисеовы рекомые бытья. Прага, 1519, л. 14-14б).

Па Эўропе дрымба была вельмі распаўсюджана напрацягу Сярэдневечча і Рэнесанца:

Narr mit Maultrommel, um 1515 auf dem Wagen der "natürlich Narren" im "Triumphzug" Kaiser Maximilians von Hans Burgkmair, Holzschnitt  

Ўжо ў 18 стагодьдзі дрымба, распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі, была завезена ў Расію. Аб гэтым сьведчыць “Опыт повествования о древностях русских” Гаврыыла Успенскага (1818 год, старонка 96). Але гэтая крыніца выклікае шмат крытыкі і недаверу з боку расейскіх аматараў дрымбы.

Лічыцца, што інструмент згубіў папулярнасць у канцы XIX ст. пасьля распаўсюджваньня гармоніку. Канцова традыцыя вырабленьня ды йгры на дрымбе спынілася падчас каммуністычнай “барацьбы з рэлігійнымі забабонамі” Савецкага часу.

Назвы Дрымбы ў розных краінах Эўропы

Краіна

Назва

Аўстрыя

maultrommel

Англія

jew`s harp, jaw harp, trump, gewgaw

Беларусь

дрымба, вурган

Венгрыя

доромб

Германія

maultrommel, brummeisen

Італія

marranzano, scacciapensieri

Гішпанія

guimbarda, birimbao

Латвія

варгас

Літва

бандурелис, бандурка, шейвяле

Малдова

дрымба, доромб

Нідэрланды

mondharp

Нарвегія

munnharpa, munnharpe

Расея

варган, зубанка

Славакія

drumbla

Украіна

дрымба

Фінляндзія

munniharppuuna

Францыя

guimbarde

Чэхія

drumbla

Швейцарыя

trümpi, truempi

Эстонія

parmupill

 

Цитата дня:

Ведь нельзя же так: одни в искусстве проливают кровь и семя. Другие мочатся. Приёмка по весу.

Виктор Шкловский

ЛЮТЫ

2019
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28