Народныя танцы

 

Школа народных танцаў свету

Школа народных танцаў свету існуе ў Менску (Беларусь) з 2003 года і з'яўляецца сайд-праектам Open Air Medieval Theatre "DiGrease's Buffoon Theatre" (http://vkontakte.ru/club3949587).

Мы займаемся навучаннем усіх жадаючых любога ўзросту традыцыйным фальклорным народным (social) танцам свету (Беларусі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Шатландыі, Брэтані, Польшчы, Украіны, Скандынавіі і інш.), робячы акцэнт на аўтэнтычнасць фолк-танцаў, чысьціню танцавальнай культуры без іх харэаграфічнай апрацоўкі. Таксама Школа займаецца навучаннем усіх жадаючых еўрапейскім танцам XIV-XVII стагоддзяў, робячы акцэнт на магчымую рэканструкцыю гэтых танцаў па гістарычных крыніцах.

У Школе праходзяць заняткі па сольнаму танцавальнаму перфомансу (пластыка), па жангляванню, тэатру вуліцы і па танцу з вагнем - фаершоу. 

Асноўная мэта – даць магчымасць усім жадаючым пазнаёміцца з фальклорнай традыцыйнай танцавальнай культурай розных краін і эпох і атрымаць задавальненне ад этнаграфічных танцаў.

Школа Народных Танцаў Свету займаецца арганізацыяй тэматычных вечарын традыцыйнага народнага танца і музыкі, на якіх Вы зможаце патанчыць у сваё задавальненне пад жывую музыку старадаўніх інструментаў (мы супрацоўнічаем з беларускімі гуртамі і сольнымі выканаўцамі).

Школа праводзіць адукацыйныя аутэнтычныя майстар-класы, на якія запрашае выкладчыкаў традыцыйных народных танцаў з розных краін, а таксама выяздныя майстар-класы па традыцыйнай танцавальнай народнай культуры ў розныя гарады Беларусі і іншыя краіны. Толькі за 2012 год мы навучылі народным танцам Беларусі і Балтыкі публіку ў Даніі, Польшчы, Расеі, Германіі, Фінляндыі, Аўстрыі і Нарвегіі.

Выкладчыкі Школы - дасведчаныя педагогі, якія ўжо больш за 7 год займаюцца выкладаннем традыцыйных народных танцаў. Адукацыю атрымлівалі (і працягваюць павышаць) на майстар-класах у Вроцлаве, Рызе, Генце (Бельгія), Піцеры, Маскве, таксама вучыліся ў А.Лася, Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, гурта Ветах. Былі арганізатарамі і ўдзельнікамі танцавальных ансамбляў і школ у Беларусі (Майстат, Яварына, Гістрыен, Глорыя, Басданс). Стала працуюць з Шальмоўскім Тэатрам ДыГрыза.

Усе пытанні можна задаваць па тэлефонах:

+375 29 507 62 63 (мабільны, МТС) - Бекар 

 

Цитата дня:

Успешный мужчина - тот, кто зарабатывает больше денег, чем его жена может потратить. Успешная женщина - та, которая сможет найти такого мужчину. 

Бьенвенида Бак

APRIL

2019
mo tu we th fr sa su
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30