Інструменты

 

Традыцыйныя народныя музычныя інструменты Беларусі

Інфармацыя пра музычныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Беларусі з 12 ст, і таму лічацца традыцыйнымі інструментамі Беларусі.

1. Дуда.

Дуда - музычны інструмент, які адносіцца да духавых, язычковых. Па некаторых крыніцах сустракаецца з ХV ст., а першыя выявы сярэдневечнай дуды на Беларусі адносяцца да ХVІ ст., але гэта былі "імпартаваныя" дуды нямецкага паходжаньня.
Дуда складаецца з меха (скура), чантэра (вядомага як жалейка, альбо перабор), бурдона (гук) і сапеля, які служыць для надзмухання паветра ў дуду.  
 

2. Гуслі

Крылападобныя гуслі - струнны шчыпковы інструмент, акрамя асноўнага корпуса мае дадатковы рэзанатар - акрылак/крыло. Упершыню згадваецца на Беларусі ў ХІІ ст. у працах Кірылы Тураўскага.
 

3. Колавая ліра

Колавая ліра (ліра карбова, старэцкая скрыпка) - струнны смычковы інструмент, дзе ролю смыка адыгрывае кола, якое трэцца ад струны. Вядома на беларускіх землях з першай паловы ХVІІ ст. (дзённік наваградскага шляхціча С. Маскевіча, 1611 г.), але ускосныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што яна была вядомая тут ужо ў другой палове ХVІ ст. (Назина И. Белорусские народные музыкальные инструменты: Струнные. Мн., 1982).
 

4. Лютня

Лютня - струнны шчыпковы інструмент з драўляным шматскладовым клееным корпусам грушападобнай формы. Паводле іканаграфіі сярэднявечная лютня вядома на Беларусі з ХV ст. Італьянская лютня рэнесанснага тыпу распаўсюдзілася на Беларусі ў ХVІ ст. (мода ўведзеная каралевай Бонай Сфорцай).
 

5. Рэбек

Рэбек - струнны смычковы інструмент з грушападобным корпусам і 3-4 струнамі. Паводле іканаграфічных крыніц вядомы на Беларусі з ХV ст. (інфармацыя з сайта staryolsa.com)
 

6. Тромбамарына

Тромбамарына (томбамарын) - басавы аднаструнны смычковы інструмент заходнееўрапейскага паходжання з трапецыепадобным клееным корпусам. Дакладных іканаграфічных крыніц на Беларусі не знойдзена, але ёсць выявы блізкароднасных інструментаў - гудкоў і басэтляў. (інфармацыя з сайта staryolsa.com)
 

7. Цыстра

Цыстра - струнны шчыпковы інструмент лютневай групы, ад лютні адрозніваецца даўжэйшым грыфам, плоскай задняй дэкай і меньшай колькасцю струн. (інфармацыя з сайта staryolsa.com)

Цитата дня:

Успешный мужчина - тот, кто зарабатывает больше денег, чем его жена может потратить. Успешная женщина - та, которая сможет найти такого мужчину. 

Бьенвенида Бак

КРАСАВІК

2019
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30