Гульні

 

 Беларускія гульні

Гісторыя беларускіх гульняў цесна звязана з гісторыяй, гаспадаркай і традыцыямі народа. Усяго вядома болей за 400 разнастайных гульняў, дзе адлюстроўваюцца элементы фальклора, народнага тэатра, паляўнічыя, сельскагаспадарчыя, культавыя абрады і традыцыі («Проса», «Шуляк», «Воўк», «Крумкач» , «Яшчур» , «У тура» ). Таксама існуе шэраг старадаўніх забаў , на якія паўплывалі розныя гістарычныя падзеі, старыя звычаі і парадкі, напрыклад паншчына, рэкруцкая павіннасць, паўстанні («Стралец», «У казакоў», «У пана»). Звычайна гульні суправаджаюцца песнямі ці рыфмоўкамі.

 

 «У тура»

Упершыню гэта гульня ўспамінаецца часопiсе «Живая старина» ў 1894 г. Аўтар матэрыялаў В. Машкоў запісаў некалькі варыянтаў гэтай гульні ў вёсках Малая Дубровiца, Харошынка i Пiшчац, што зараз заходзяцца на тэрыторыі Польшчы. 

Удзельнікі ходзяць у карагодзе, а за iм — дзве дзяўчыны, якiя ходзяць уздоўж кола ў супрацьлеглыя бакi і спяваюць  наступныя словы:

 

                        — А Тур свае жаночкi лічыць,

                        А Тур свае маладзенькi.

                        Нашто, Туру, жаночкi лічыш?

                        Нашто, Туру, маладзенькi?

                        — Каб мяне вывеў з чарэшневага саду,

                        Каб мяне вывеў з зелэненькага.

                        — Чаго, міла, да саду хадзіла?

                        — Чарэшневы квiты ламала.

                        — Нашто, міла, квiты ламала?

                        — Паповічу-дзяковічу за шапачку клала,

                        Паповічу-дзяковічу маладзенькаму.

                        — Нашто, міла, за шапачку клала?

                        — Каб мяне вывеў з чарэшневага саду,

                        Каб мяне вывеў з зелененькага.

                        — А дзе, міла, каня падзiла?

                        — Ой, аддала пановічу,

                        Пановічу-дзяковічу маладзенькаму.

                        — Нашто, міла, паночку дала?

                        — Каб мяне вывеў з чарэшневага саду,

                        — Каб мяне вывеў з зелененькага.

            Песня паўтараецца некалькi разоў, а слова «каня» (выдзелена) замянеецца  на «ўздзечку», «сядло», «шапку, «сюрдук», «пояс» i «чобуты». Потым спяваецца:

                        — А дзе, міла, кашу падзiла?

                        — Выкiнула пад прыпечак.

                        — Нашто, міла, кашу выкiдала?

                        — Каб не было міламу есьці.

            Пад другую часку гульні спываюцца іншыя словы:

                        — А я персцень пакачу,

                        Так i жонку iзышчу,

                        — А мы персцень сзовымо,

                        Так i жонкі не дамо.

                        — А я мост iзмашчу,

                        Так i жонку iзышчу.

                        — А мы мост зломымо,

                        Так i жонкі не дамо.

                        — А мы хлеба напеком, так i жонку отберым.

                        — А мы хлеб iзьiмо, так i жонкі не дамо.

                        — Мы гарылкi нажэнiм, так i жонку отберым.

                        — Мы гарылку выпьемо, так i жонку не дамо.

                        — А мы піва нажэнiм, так i жонку отберым.

                        — А мы піва выпьемо, так i жонкі не дамо.

                        — А мы мёду нажэнiм, так i жону отберым.

                        — А мы мёд выпьемо, так i жонкі не дамо.

                        — А мы віна нажэнiм, так i жонку отберым.

                        — А мы віна выпьемо, так i жонкі не дамо.

                        — А мы дзёгцю нажэнiм, так i жонку отберым.

                        — А мы дзёгаць выльемо, так i жонкі не дамо.

            Усе разам:

                        — А Тур жонку злавiў, з яе шкуру садраў.

            На апошнiх радках дзяўчаты, якiя хадзiлi звонку, ловяць тых, хто хадзілі ў карагодзе.

           

Баяры

 У гульне  ўдзельнiкi падзяляюцца на два рады, хлопцы («баяры») i дзяўчаты («цароўны») ў супрацьлеглых баках. Узяўшыся за рукi ў радах, падыходзяць па чарзе адзін да аднаго і спяваюць (кожны радок паўтараецца па два разы):

  • Цараўна, добры вечар!
  • Баяры, наздароўе!
  • Цараўна, пусьці ў горад!
  • Баяры, нашто ў горад?
  • Цараўна, дзевак сватаць!
  • Баяры,  дзеўкі малы!
  • Цараўна, перарослі!
  • Баяры, рушнікоў не ткалі!
  • Цараўна, ужо ў трубочках!
  • Баяры, катарую?

Пасля гэтага пытання адзін з хлапцоў падоходзіць да адной з дзяўчат і кажа ёй рыфмоўку:

  • А мне тая спадабалася, што… (хлопец прыдумляе працяг сам).

Калі дзяўчыне спадабаўся камплімент, то хлопец вядзе яе да баяроў і гульня пачынаецца спачатку. Часам дзяўчына адмаўляе хлопцу, i тады ён спрабуе сілай прывезці яе ў свой рад.

 

Шуляк

Гульня добра вядома ў розных паветах і сустракаецца пад рознымі назвамі: «ШулякС (Слонімскі), «Груган» (Дзісенскі), «Крумкач» (Менскі), «Гусі» (Навагрудскі), «Крамясь», «Воўкі і авечкі» (Пінскі ), «Каршун» (Рэчыцкі і Быхаўскі), «Воўк і гусыня» (Вілейшчына), «Воўк» (Тураўшчына).

Існуе шмат варыянтаў гэтай гульні, але ў аснове яны аднолькавыя. Напрыклад, у гульне «Шчука» шчупак ловіць хвост, у варыянце «Гусі» гусак не дае воўку схапіць гусей.

Удзельнікі стаяць адзін за адным і моцна трымаюцца за пояс папярэдняга. Першы чалавек шэрага –  «матка» ці «галава», абаронца. Насупраць стаіць «шуляк»  і яго мэта – схапіць апошняга. «Шуляк» садзіцца на кукішкі  і капае ямку. Адбываецца размова:

— Шуляк, шуляк, што робіш?

— Ямку капаю.

— Навошта табе ямка?

— Вогнішча рабіць.

— Навошта табе вогнішча?

— Мяса смажыць.

— Навошта табе мяса?

— Дзетак карміць.

— А дзе ты мяса возьмеш?

— А ў цябе за спінаю.

— А я не дам!

— А я вазьму! Мяса хачу!

— З'еш жабу на карчу!

 

Пасля слоў  «З'еш жабу на карчу!»  «шуляк» пачынае лавіць апошняга. «Галава» імкнецца перашкодзіць гэтаму.  Калі «шуляк» злавіў «хвост», то сам становіцца апошнім у шэраг, а «галава» пераўтвараецца ў «шуляка». Гульня пачынаецца спачатку.

Цитата дня:

Печально, что люди бедны, потому что ещё не решили быть богатыми. Они страдают избыточным весом и находятся в плохой физической форме, потому что не решили ещё быть здоровыми и спортивными. Люди неэффективно растрачивают своё время, потому что ещё не решили производительно тратить своё время, чем бы они не занимались.

Брайн Трейси

КРАСАВІК

2018
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30