Школы, студыі, выкладчыкі народнага традыцыйнага танца

 

Школы, студыі, выкладчыкі народнага традыцыйнага танца

Інфармацыя аб існуючых  і дзейнічаючых ў Беларусі школах, студыях і выкладчыках народнага традыцыйнага танца Беларусі. Таксама тут раскажам аб школах старажытнага танца (Беларускае сярэдневечча і пазней). Інфармацыя выкладаецца па меры з'яўлення ў нас. 

Калі вы - новая школа ці студыя, якая толькі адкрываецца, можаце паведамляць нам - і мы с задавальненнем выкладзем пра вас інфармацыю. Калі вы маеце вэбсайт - абмяняемся спасылкамі. І, канешне, калі вы - мэнэджэр масавых мерапрыемстваў і займаецеся арганізацыяй вяселляў, карпаратываў  і святаў - то вы можаце, даведаўшыся на кантакты школы ці студыі, запрасіць яе на вашае свята ці вяселле выступіць. 

1. Мінская Школа Танцаў Народаў Сьвету.

Школа народных танцаў свету існуе ў Менску (Беларусь) з 2003 года і з'яўляецца сайд-праектам Сярэдневечнага Тэатра "DiGrease's Buffoon Theatre" (http://vkontakte.ru/club3949587).

Мы займаемся навучаннем усіх жадаючых любога ўзросту народным (social) танцам свету (Беларусі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Шатландыі, Брэтані, Польшчы, Украіны, Скандынавіі і інш.), робячы акцэнт на аўтэнтычнасць танцаў без іх харэаграфічнай апрацоўкі.

Таксама Школа займаецца навучаннем усіх жадаючых еўрапейскім танцам XIV-XVII стагоддзяў, робячы акцэнт на магчымую рэканструкцыю гэтых танцаў па гістарычных крыніцах.

Школа прапануе таксама свае танцавальныя і адукацыйныя праграмы для выступаў на святах, вяселлях, карпаратывах і іншых публічных мерапрыемствах. У выкладчыкаў і артыстаў есць вялікі досьвед "забаўляльных майстарклясаў" для публікі з любых краінаў свету.

У Школе праходзяць заняткі па сольнаму танцавальнаму перфомансу (пластыка), па жангляванню, тэатру вуліцы і па танцу з вагнем.

Асноўная мэта – даць магчымасць усім жадаючым пазнаёміцца з аутэнтычнай народнай танцавальнай культурай розных краін і эпох і атрымаць задавальненне ад танцаў.

Школа Народных Танцаў Свету займаецца арганізацыяй тэматычных вечарын, на якіх Вы зможаце патанчыць у сваё задавальненне пад жывую музыку старадаўніх інструментаў (супрацоўнічаем з беларускімі гуртамі і сольнымі выканаўцамі).

Школа праводзіць як майстар-класы, на якія запрашае выкладчыкаў танцаў з розных краін, так і выяздныя майстар-класы ў розныя гарады Беларусі і іншыя краіны.

Выкладчыкі Школы - дасведчаныя педагогі, якія ўжо больш за 7 год займаюцца гэтай справай. Адукацыю атрымлівалі (і працягваюць зараз) на майстар-класах у Вроцлаве, Рызе, Генце (Бельгія), Піцеры, Маскве, таксама вучыліся ў А.Лася, Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, гурта Ветах. Былі арганізатарамі і ўдзельнікамі розных гуртоў у Беларусі (Майстат, Яварына, Гістрыен, Глорыя, Басданс).

Стала працуюць з Сярэдневечным Тэатрам Агню "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза".

Заняткі праходзяць на базе Цэнтра дадатковай адукацыі “Кантакт” Цэнтральнага раена г.Мінска (вул. Азізава, 6)

Усе пытанні можна задаваць па тэлефонах: +375 29 685 03 74 (мабільны, Velcom) - Аннушка;

+375 29 507 62 63 (мабільны, МТС) - Бекар

Сайты:

http://medievalbelarus.org

http://www.irishdance.na.by

Прыходзьце патанчыць у сваё задавальненне!

2. Сергей Выскварка.

3. "Капэлла Жар-Птушки"

4. Минская Школа Ирландского Танца

 

 

Цитата дня:

Успешный мужчина - тот, кто зарабатывает больше денег, чем его жена может потратить. Успешная женщина - та, которая сможет найти такого мужчину. 

Бьенвенида Бак

КРАСАВІК

2019
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30