Коллективы/исполнители

Танцавальныя гурты і выканаўцы.

У гэтым заздзеле знаходзіцца Інфармацыя пра гурты і выканаўцаў, якія  прэзентуюць традыцыйныя беларускія танцы. Перавага аддаецца гуртам, што працуюць у аутэнтычнай, этнаграфічнай манеры. Але ансамблі, што працуюць ў жанры "народна - сцэнічная харэаграфія" не трапілі ў гэты раздзел. 

1.        «Верас»

Гурт пад кіраўніцтвам Таццяны Пладунавай, які прэзентуе народныя побытавыя танцы, гульні і мастацтва з розных частак Беларсі. Удзельнікамі з'яўляюцца маладзёны ад 13 да 24 год. З 1998 годараспачалося актыўнае супрацоўніцтва з музычным гуртом «Ветах».

2.       «Верабейкі»

Дзіцячы танцавальны калектыў пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі. Гурт прадстаўляе традыцыйныя танцы Любаньскага рэгіёна.

3.        «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза»

З 2005 года Тэатр займаецца рэканструкцыяй  і прэзентацыяй беларускай сярэднявечнай культуры.  Акцэнт робіцца на  беларускія, балтыйскія і скандынаўскія традыцыйныя танцы і музыку, сярэднявечны вулічны тэатр,танцы Сярэднявечча і Рэнесанса.

4.      "Міжрэчча"

Фронтвумэн і заснавальніцы гурта "Міжрэчча" Кацярыне Аляксееўне Панчанцы – 71 год. Наймаладзейшай з "дзяўчатак" крыху больш за 30, найстарэйшай – 87. Агулам у гурце 12 жанчын і адзін гарманіст. У іх рэпертуары каля 200 народных песень і яшчэ добры тузін паганскіх абрадаў, пра якія мы хіба што ў падручніках чыталі.

Калісьці з-за калядавання адну з будучых удзельніц "Міжрэчча" выгналі са школы. Крок ад апалы да славы расцягнуўся на паўстагоддзя – у 2004 годзе абрад "Юраўскі карагод" увайшоў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як нематэрыяльная каштоўнасць. А ў 2010 годзе менавіта з-за аўтэнтыкі абрадаў палеская вёска Пагост заняла трэцюю пазіцыю ў спісе "топ-10 месцаў для святкавання Калядаў" паводле версіі CNN, абышоўшы Нью-Ёрк, Лондан і Сідней. Дарэчы, "міжрэчча" – гэта не пра Тыгр і Еўфрат, а пра Сцвігу і Прыпяць.

Цитата дня:

Ничто не в состоянии помешать человеку, вооруженному позитивным мировосприятием, добиться поставленной цели. Точно так же ничто не поможет человеку, имеющему негативную психологическую установку.

Джозеф Кроссман

ДЕКАБРЬ

2017
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31